Самагон

Па словах мужчыны, набыў сурагат толькі для асабістых патрэб. Імя прадаўца затрыманы спачатку ўтойваў, аднак пазней назваў.
6 лютага каля 15 гадзін работнікі ДАІ спынілі ў Рагазах «Volkswagen Т4». Кіраваў ім 25-гадовы маладзечанец. Мужчына працуе слесарам на адным з прадпрыемстваў горада.

Пры аглядзе  ў грузавым адсеку знайшлі 90 літраў вадкасці з утрыманнем спірту, расфасаванай па 30 літраў кожная. Кіроўцу даставілі ў Маладзечанскі РАУС.

Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да адказнасці за самагонаварэнне. Міліцыянеры адправіліся па адрасе яго пражывання, дзе магла быць падпольная вытворчасць. Але ні абсталявання для вытворчасці самагону, ні паўфабрыкатаў, ні гатовай прадукцыі не знайшлі. Тым не менш, па словах сышчыкаў, быў адчувальны пах сівухі.

Самагонку міліцыя канфіскавала. Праводзіцца праверка. Сам транспартны сродак належыць маці кіроўцы, 54-гадовай маладзечанцы. На аўтамабіль не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу щ дарожным руху.

Уладальніку грузу пагражае штраф да пяці базавых велічынь. Маладзечанскі РАУС просіць жыхароў паведамляць аб рэалізацыі самагоннай прадукцыі і іншых вадкасцяў з утрыманнем спірту па тэлефоне 102.