Як паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, у 8.50 кіроўца пагрузчыка «Амкадор» ехаў па трасе Багданішкі – Маствілішкі – Чаркасы. На 13-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у меліярацыйны канал.

У выніку ДТЗ вадзіцель атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.