У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе вызначыліся восем каманд, якія працягнуць змагацца за медалі турніру.
У групе «А» ў ¼ фіналу выйшлі «Ліда», слонімскі «Фарсаж», «Масты» і смаргонскія «Мядзведзі». У групе «В» – «ПК ім. Крамко» з Квасоўкі,«Воранава», «Цэментнік»з пасёлка Краснасельскі і «Навагрудак». Барацьбу за месцы з дзевятага па адзінаццатае будуць весці нашы геаграфічныя суседзі – «Ашмяны» і астравецкі “Саюз”, а таксама «Белакт” з Ваўкавыску.

Першыя гульні гэтай стадыі запланаваныя на бліжэйшыя выходныя. 9 лютага “Навагрудак» дома згуляе супраць «Ліды». 10 лютага “Масты» наведаюцца ў госці да «Воранава», «Цэментнік» праверыць на  «Фарсаж», «Ашмяны» згуляюць супраць «Саюза», а «Мядзведзі» на хатняй пляцоўцы (ФАК «Юнацтва») прымуць «ПК ім. Крамко».

Пачатак матчу «Мядзведзі» – «ПК ім. Крамко» у 15.00.