Выстава зладзяць у Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага.

Удзельнiцы:  Палiна Скачкова, Алена Кучка, Варвара Суднiк , Лiдзiя Куршук, Ульяна Каленiк, Таццяна Ларына, Крысцiна Шчэмелева. Ганна Агеева, Дар’я Раўтовiч.

Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» – вынік пленэру-пагружэння пректа «ART IN ACTION» у густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова – каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Гэтая выстава – разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць – агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.

Выява vk.com/mmk_oginskogo.