Немаўля

«У 11.20 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што каля дома на праспекце Ракасоўскага знойдзены труп дзіцяці з пятлёй на шыі. Немаўля на выгляд каля двух месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні ГАУС.
Па факце выяўлення цела дзіцяці з прыкметамі гвалтоўнай смерці следчым упраўленнем па Мінску распачата крымінальная справа па артыкуле “Забойства”, піша nn.by.

Па інфармацыі партала «Анлайнер», маці забітага дзіця нярэдка выпівала. А забіў дзіця нібыта айчым — і выкінуў у вакно. Пасля жанчына пайшла ўніз і трымала дзіця на руках, там яе і заспелі міліцыянеры.

Маці і яе сужыцеля затрымалі. Завялі крымінальную справу па факце забойства.