Выстава

Выставу работ Анатоля Акуліка «Па сцежках памяці» адкрылі 8 лютага ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Прадстаўленыя жывапіс і графіка.
Жыве мастак у Маладзечне. Нарадзіўся 28 студзеня 1954 года ў горадзе Печанга Мурманскай вобласці. У 1977-м скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У выставах удзельнічае ад 1982 года, піша mlyn.by.

Анатоль Акулік зазначае, што ў сваёй творчасці арыентаваны на падрыхтаванага гледача. Здольнага паразважаць, падумаць. Яго работы ёсць у прыватных калекцыях — як у Беларусі, так і замежжы.