Як расказала карэспандэнту настаўніца выяўленчага мастацтва Алена Сербіна, сапраўдны кітайскі Новы год надышоў з панядзелка на аўторак. Па традыцыі яго адзначаюць некалькі дзён.

– На свята мы запрасілі нашых сяброў з інстытута Канфуцыя – яго дырэктара з беларускага боку Таццяну Дзям’яненку, з кітайскага боку – Шы Лін. Прыехала таксама намеснік дэкана факультэта кітайскай мовы МДЛУ Марына Філімонава. Яна кіруе тэатрам «Мейхао» – што значыць кветкі дзікай слівы, – распавяла настаўніца.

Арыгамі.
Юная мастачка намалявала панду.

Мерапрыемствы ладзілі ў школьным фае ад самай раніцы. Працу школы арганізавалі так, каб кожны вучань змог і на ўроках пабыць, і ў свяце паўдзельнічаць.

Сёння – Новы год па ўсходнім календары. Чытайце, што прынясе 2019 вашаму знаку задыяка

А вось і самі панды.
Мастацтва выразання з паперы.

Свята адбывалася ў выглядзе квэсту. Было некалькі пляцовак: на адной вучылі запарваць гарбату, на другой – дастаць са скрыні цукерку кітайскімі палачкамі. З каляровай паперы выразалі іерогліф са значэннем «вясна».

Аказваецца, у Кітаі новы год сімвалізуе надыход вясны.

Ушу.
Крэатыўныя вырабы.

Некалькі пляцовак прапаноўвалі заняцца арыгамі. З паперы можна было скласці сімвал года – свінню, а таксама панду, сэрца і жабку.

Удзельнікі майстар-класа малявалі іерогліфы і вешалі на сімвалічнае дрэва шчасця.

Кожны школьнік змог далучыцца да малявання вялізнага дракона. Кіраваў пляцоўкай васьмікласнік Арцём Мацкевіч.

– На маёй пляцоўцы размалёўвалі велізарнага дракона. Малявалі ўсе, хто хацеў. Выкарыстоўвалі яркія фарбы: ад жоўтай да чырвонай, – расказаў Арцём.

Сёння – Новы год па ўсходнім календары. Чытайце, што прынясе 2019 вашаму знаку задыяка

Адна са шматлікіх творчых пляцовак.

Кітайскую мову і культуру ў гімназіі вывучаюць некалькі год. Увесь час тут працуюць валанцёры з Кітая. Мяркуюць, што пасля такога свята стане больш ахвотных вывучаць кітайскую мову.

Фота аўтара.