Кватэра, дзе жыла сям'я з дзіцём. Фота з сайта СК РБ.

Па падазрэнні ў забойстве двухмесячнага дзіцяці ў Мінску затрымалі пяцярых чалавек, у тым ліку маці і бацьку дзіцяці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яны напярэдадні сумесна распівалі спіртныя напоі ў кватэры, дзе пражывала дзіця з бацькамі, паведамляе Следчы камітэт.

Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, у тым ліку агляд кватэры, дзе пражывала дзіця. Адабраныя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. Прызначаны шэраг экспертыз. Расследаванне працягваецца.