Першымі падарунак прымалі ў Вілейскай сярэдняй школе № 5.
У  камплекты ўвайшлі бегавыя лыжы, лыжныя палкі, мацаванні і спецыяльныя чаравікі.

Памеры прадугледзелі ад маленькіх да вялікіх.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандр Пуцэйка ігалоўны спецыяліст упраўлення Алег Гаўрышчук перадалі новы спартыўны інвентар дырэктарам школ горада і раёна.