Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў на нерэгуляваных пешаходных пераходах.
За 2018 год супрацоўнікамі ДАІ Маладзечанскага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч. 6,12 Каап Рэспублікі Беларусь – не пропуск пешахода – прыцягнулі 357 кіроўцаў.
Каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам менш абароненай і найбольш ўразлівай катэгорыі удзельнікаў дарожнага руху на пешаходных пераходах Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 11 па 14 лютага года праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».
Супрацоўнікі ДАІ і іншыя службы міліцыі адпрацуюць пешаходныя пераходы аварыйна–небяспечных участкаў аўтадарог і вуліц населеных пунктаў на тэрыторыях, найбольш схільных да наезду на пешаходаў. наездаў.
Растлумачаць у працоўных калектывах, установах адукацыі, АЗС прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ і і парэкамендуюць, як бяспечна паводзіць сябе на вуліцах і дарогах.
ДАІ просіць кіроўцаў выконваць ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях.
• Текст доступен на языке: Русский