Па выніках работы за 2018год лесагадавальнік Астравецкага лясгаса заняў ІІ месца ў галіновым рэйтынгу лесагадавальнікаў рэспублікі.
Вызначаючы пераможцу, звярталі ўвагу на самаакупнасць, плошчу, што павінна быць не менш за пяць гектараў, вырошчванне лесаўтвараючых парод дрэў.

Званне «ўзорны» гадавальнік атрымлівае трэці раз запар, паведамляюць у Астравецкім райвыканкаме.