Аднакласнікі

Аналітыкі сацсеткі высветлілі, чым цікавяцца яе карыстальнікі і якія СМІ чытаюць часцей за іншыя.
Беларусь – адзін з ключавых рэгіёнаў працы ОК. Больш за 2,7 млн актыўных карыстальнікаў -практычна кожны трэці жыхар краіны – заходзяць у ОК хаця бы раз у месяц.

А яшчэ беларусы маюць хобі дарыць падарункі. Кожны месяц яны адпраўляюць да 70 мільёнаў віртуальных кветачак і сардэчак. На аднаго чалавека выпадае прыкладна 25 падарункаў.

Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае ўсе іншыя краіны СНД, акрамя Расіі.

ОК – сацыяльная сетка, дзе людзі не саромеюцца дзяліцца ўражаннямі з сябрамі і сваякамі. Менавіта таму тут так папулярныя віртуальныя падарункі, стыкеры і іншыя спосабы выказвання эмоцый.

Адметная асаблівасць беларусаў – іх цікавасць да лакальных СМІ. Аўдыторыя знаходзіць навіны і іншую інфармацыю з дапамогай мясцовых выданняў. З топ-10 СМІ па ліку падпісантаў шэсць – з Беларусі:  TUT.BY, тэлеканал «Белсат» і тэлеканал «Беларусь 1» ўзначальваюць спіс.