Сыр

Мінчанка здала сваю двухпакаёвую кватэру двум маладым людзям. Калі наймальнікаў не было дома, гаспадыня кватэры разам з сужытнікам скрала бытавую і лічбавую тэхніку, 3850 долараў, 1200 расійскіх рублёў і 100 рублёў, а таксама адзенне і абутак. Напрыканцы зламыснікі паласаваліся плаўленым сырам арандатараў, піша guvd.gov.by
Для таго каб адвесці ад сябе падазрэнні, пара ўзламала металічныя ўваходныя дзверы, хоць у гаспадыні быў другі набор ключоў.

На скрадзеныя грошы пара зняла кватэру. Частку сумы мужчына патраціў на дарагі падарунак сваёй каханай (залаты пярсцёнак з брыльянтам), напярэдадні крадзяжу ў жанчыны быў дзень нараджэння.

Гаспадыню кватэры і яе сужытніка затрымалі праз пару дзён. Мужчына, высветлілася, неаднаразова судзімы за злачынствы маёмаснага характару, а таксама за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Жанчына таксама ўжо судзімая — за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Дарэчы, на здымнай кватэры аператыўнікі выявілі 0,2 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Альфа – PVP».

Крадзеж
Фота guvd.gov.by.