У аўторак — кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), якія па захадзе будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад мінус 3 да +3, днём – ад мінус 2 да +4.

У сераду месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы 1—7 градусаў марозу, днём — ад мінус 3 да +3.

У чацвер уначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе краіны пры праясненнях панізіцца да 8-10 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да +4.

У пятніцу, 15 лютага, у вобласці павышанага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі па краіне прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях – да мінус 10, днём – ад мінус 2 да плюс 3. Па захадзе краіны будзе цяплей: ноччу – каля нуля, днём – плюс 4 – плюс 5.