11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах адбылося надзвычайнае здарэнне: на дзяцей і настаўніцу накінуўся школьнік з нажом. Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве незалежных крыніцы.
Па папярэдніх дадзеных, настаўніца загінула, ёй было 53 гады. Двое дзяцей у бальніцы. Таксама мясцовыя жыхары паведамляюць пра тое, што раненні атрымалі пяць дзяцей. Нападаўшы – вучань 9-га класа.

Сам хлопец збег. На дадзены момант яго шукаюць у шасці раёнах Мінскай вобласці.

Пацвердзіць інфармацыю ў міліцыі, Следчым камітэце і ў самой школе пакуль не ўдалося – праваахоўныя органы паабяцалі пракаментаваць сітуацыю пазней. У самой школе на тэлефонныя званкі не адказваюць.