Яшчэ на мінулым тыдні маладзечанцы абураліся раздзьмутым коштам на паслугі перавозчыкаў.
Нават самая кароткая паездка па горадзе не абыходзілася танней за чатыры рублі, а з цэнтра да Велікасельскай ці станказавода патрабавала ўсе шэсць.

Многія гараджане абураліся, што ў абласных цэнтрах і нават сталіцы некаторыя выклікі абыходзяцца танней за тры рублі, а ў горадзе на сто тысяч мінімальны тарыф на рубель большы.

Аднак на мінулым тыдні  ў дадатку “Яндэкс.Таксі” Маладзечна стаў актыўным, аднак машыну выклікаць не атрымлівалася.

На гэтым тыдні машыны ўжо даступныя.

Як нам пракаментавалі ў міжнароднай прэс-службе арганізацыі, опцыя пачала працу ў райцэнтры. Каб скарыстацца паслугай, трэба аткрыць мабільны дадатак, пазначыць, куды ехаць. Сервіс сам вызначае, дзе вы, падбірае кіроўцу, які найхутчэй да вас прыедзе. Карыстальнік бачыць машыну ў рэжыме рэальнага часу.

Падача машыны і тры кіламетры дарогі каштуюць 2,90 рублі. Ад Велікасельскай да Парка Перамогі прапануюць даехаць за чатыры рублі.

Прыход новага гульца на гарадскі рынак таксі прымусіў адрэагаваць і іншыя службы. Напрыклад, сёння паездка, якая абыходзілася ў чатыры рублі, каштавала тры.

У кастрычніку ў Маладзечне запрацаваў сервіс “Яндэкс.Транспарт”, які дазваляе бачыць перамяшчэнне гарадскіх аўтобусаў у рэжыме рэальнага часу.

У Маладзечна прыйшоў «Яндэкс.Транспарт» — цяпер можна сачыць за рухам аўтобусаў анлайн. Як карыстацца АБНОЎЛЕНА

• Текст доступен на языке: Русский