Следства па справе ў Стоўбцах працягваецца. Следчыя збіраюцца дапытаць сваякоў затрыманага і школьніка, якому, паводле папярэдніх дадзеных, 15-гадовы падлетак таксама спрабаваў нанесці ўдары нажом, паведамляе СК.

 
Падазраваны адмаўляецца ад дачы паказанняў.

Следчымі разглядаецца пытанне аб прызначэнні шэрагу экспертыз, у тым ліку: комплексныя медыка-крыміналістычная і біёлага-генетычная па вопратцы пацярпелых і падазраванага; экспертыза халоднай зброі;

— выбуховатэхнічная, па выяўленых у заплечніку (у якім таксама знаходзіўся малаток) і пры асабістым вобшуку дымавыя шашкі і петарды.