Аварыя здарылася ўвечары 11 лютага. 36-гадовы магілёвец на мерсэдэсе ехаў з боку дарогі Барысаў-Ашмяны ў накірунку да Порсы.

Раз’язджаючыся з сустрэчнай машынай, мерсэдэс збіў пешахода. Пацярпелы – 58-гадовы жыхар Вілейкі – знаходзіўся на паласе руху мерсэдэса ў светлаадбівальнай камізэльцы. З траўмамі яго забралі ў бальніцу.