Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння шэраг кіраўнікоў, пракаментаваў інцыдэнт у стаўбцоўскай школе, піша БелТА.

Ён пазначыў праблему дысцыпліны і парадку, з якой, па яго словах, выцякаюць у тым ліку падзеі ўчорашняга дня ў стаўбцоўскай школе. «Я суткі аналізую сітуацыю і ўсякага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты.

Усе мы вінаватыя, і справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было», — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё дзяцей.

 Што тычыцца інцыдэнту ў стаўбцоўскай школе, ён лічыць, што «трэба на ўсю катушку спытаць перш за ўсё з старшыні райвыканкама». «І з міністра адукацыі. Чаму не навялі парадак у школе?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Школа — святое месца. Як у царкву, трэба ісці ў школу», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка рытарычна адазваўся аб сітуацыі ў школах. Ён запатрабаваў да яго вяртання з камандзіроўкі (у Расію) далажыць, што зроблена па навядзенні парадку.

«Жалезная дысцыпліна павінна быць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Нам трэба захаваць тую стабільнасць, якая сёння ў краіне ёсць», — дадаў ён.

«Галоўная каштоўнасць — гэта чалавечае жыццё», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.