Пра гэта нам распавялі арганізатары фэсту.
– Абодва фестывалі мы ладзілі практычна на ўласным энтузіязме, за ўласныя сродкі, – кажуць арганізатары. – На жаль, не бачым асаблівага садзейнічання ад  уладаў і зацікаўленасці горада ў фэсце. Рыцарскія клубы шмат паспяхова выступаюць на розных тэматычных мерапрыемствах, але ў Вілейцы сёлета фэсту не будзе дакладна. І хутчэй за ўсё, не будзе ўвогуле.

Нагадаем, што фэст «Гонару продкаў» ладзілі ў Вілейцы летам у 2015 і 2017 годзе. Збіраліся рыцарскія клубы з Беларусі і замежжа. Свае вырабы прапаноўвалі рамеснікі, выступалі беларускія гурты. «Рэгіянальная газета» была інфармацыйным спонсарам свята.

Як адбываўся фэст ў ранейшыя гады, можна паглядзець тут і тут.

• Текст доступен на языке: Русский