Дзеля чаго трэба старшыні Таварыства беларускай мовы ўдзельні­чаць у прэзідэнцкай кампаніі? Гэта пытанне мы задалі дэпутату Палаты прадстаўнікоў Алене Анісім падчас яе візіта ў “Рэгіянальную газету”.
– У 2014 годзе ўжо была такая заява. Яна звязаная з тым, што пасля падзей у Крыме наша палітычная апазіцыя проста залягла на дно і ніякім чынам не выказвалася. Да мяне і Алега Трусава, які тады ўзначальваў ТБМ, прыйшлі прадстаўнікі патрыятычных сіл раіцца, што і як. Былі прапановы ўзначаліць да Зінаіды Бандарэнкі. Яна адказала: «Я лічу, што больш Алена падыходзіць».

Ну, што рабіць? Трэба пагаджацца. Прынялі рашэнне, пачалі працаваць. Адным з пытанняў было ўступленне ў сілу Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы бачылі ў гэтым пагрозу і небяспеку для Беларусі – уцягванне ў чарговую структуру.

Напярэдадні ўступлення ў сілу гэтага пагаднення вырашылі правесці кангрэс незалежных сіл і прыняць маніфест у абарону.

Калі пачалі працаваць з палітычнымі структурамі, то нас падтрымала БНФ і сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», якую ўзначальвала Ірына Вештард. Усе астатнія адхрысціліся. Напэўна, гэта тыя, хто збіраў і ў той жа час працаваў супраць.

Хто хацеў са­браць патрыятычныя сілы і тут жа зрабіць усё, каб іх разваліць. Ёсць такія сацыялісты.

Яны зрабілі ўсё, што, маўляў, Анісім зая­віць пра сваё вылучэнне. Бачу, што гэта выклікае раскол, склікаем толькі кангрэс.

Праз некаторы час мяне запрасілі на тутбай. На сустрэчы меўся быць Мілінкевіч, але прыйшоў Чавусаў, ад камуністаў прыйшоў Вазняк. А пасля – Андрэй Дзмітрыеў, назіраў за размовай.

Задаюць пытанне, якія я бачу ў сабе моцныя бакі і якія слабыя. Адказала, што моцным лічу пазітыўнасць. А слабым – што жанчына.

І тут Вазняк кажа: «Як сказаць, гэта можа быць цікава». Праз два тыдні з’яўляецца кандыдатура Таццяны Караткевіч.

Той, хто гэта рабіў, напэўна, разлічваў на сутыкненне між намі. З мясцовых структур ТБМ пачалі званіць «Што вы робіце!» І што мне ра­біць – расколваць арганізацыю? Датрымалі да крытычнага часу і сказалі, што вырашылі не ўдзельнічаць у выбарах.

Пытанне ў тым, каго я бачу ў сваіх паплечніках. Наколькі гэта наша сіла, што дазво­ліць без пытанняў і сумненняў сабраць рэальныя 100 000 подпісаў.

Алена Анісім.
Алена Анісім.

Далей спачатку з’явілася публікацыя на «Калейдаскоп ру». Там да мяне прэтэнзіі, як некалі Ізраілевіч улетку ў сіянізме спрабаваў абвінаваціць. (Сітуацыя, калі бізнесмен звярнуўся да Анісім «Навошта вы спрабуеце сабраць да кучы як мага больш яўрэяў і стварыць у нашай краіне нейкую сіянісцкую змову». Мінская арганізацыя ТБМ з’яўляецца заснавальнікам выдання «Новы час», якое выступала з публікацыямі аб рэстаране «Паедзем, паядзім» побач з мемарыялам Курапаты. Ізраілевіч палічыў, што з публікацый вынікае аб яго датычнасці да будаўніцтва рэстарана – рэд.)

Спачатку на публікацыю махнула рукой. А тады прыходжу на працу, скідваюць, што на іншым рэсурсе настолькі пагана на мяне, арганізацыю, «Новы час». І фраза, што мне «аддзячылі» месцам у парламенце за тое, што падтрымлівала Аляксан­дра Рыгоравіча. Не гэта мя­не ўзбурыла, а тое, што ідзе спроба праз мяне наехаць на дзяржаўныя органы ўлады, што, маўляў, вы тут не тым займаецеся, тэрарызм разводзіце, няма чаго вам займацца беларусізацыяй. Сцярпець усё гэта я ўжо ніяк не магла.

Калі б я і не збіралася ўдзельнічаць у палітычных кампаніях, то дзякуючы гэтым аўтарам, пасля такога «піяру» грэх не скарыстацца. Я была вымушаная ўзяць удзел.

Адказала, што як гэта так сталася – у Расіі карыстацца рускай мовай і любіць яе нармальна, а калі ты ў Беларусі з беларускай мовай ідзеш, то гэта ўжо злачынства.

Для мяне паняцце беларусы – гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.

Пасля ўбачыла па тэлевізары, як Жырыноўскі абвясціў, што гатовы ўнесці папраўкі ў канстытуцыю РФ, каб уключаць у склад Расіі іншыя дзяржавы.

Гарантам Канстытуцыі, захавання незалежнасці можа быць не ­адзін, а кожны, хто гатовы прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта.

Гэта знак і для Расійскай Федэрацыі – на каго б вы ні рабілі стаўкі, у Беларусі кожны павінны прытрымлівацца гэтага.

Стан беларускай мовы катастрафічны ці ёсць чым цешыцца? Абмеркавалі на круглым стале ў «РГ» (Відэа)