Пажар здарыўся дзявятага лютага каля апоўначы на вуліцы Цівідаўская.
– Тэлефанавала гаспадыня. А пра пажар ёй сказалі суседзі, якія заўважылі дым, – расказала «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.
Пасля таго, як пажар патушылі, спецыялісты заўважылі, што ў якасці коміна ў лазні выкарыстоўвалі асбестацэментовую трубу, а гэта парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
Агонь пашкодзіў перакрыцці, уцяпляльнік, цалкам знішчыў дах.

Па словах Валянціны Сопат, папярэдняя прычына пажару – трэшчына ў коміне. Гэта прывяло да тлення канструкцый з ім.
МНС нагадвае правілы карыстання печкамі:
- печы і каміны павінны мець устаноўленыя нормамі супрацьпажарныя адступкі і раздзелкі, гэта значыць, адлегласць ад ўнутранай паверхні дымавой трубы да гаручых элементаў будынка, якая павінна быць выкладзеная з вогнетрывалай цэглы. Дымавыя трубы выкладаюць з глінянай цэглы таўшчынёй не менш за 12 сантыметраў. Паветраны прамежак паміж печчу і гаручымі сценамі павінен быць 20-50 сантыметраў у залежнасці ад абароненасці гаручай сцены, таўшчыні сценкі печы, тыпу адступкі;
- не выкарыстоўваце лёгкаўспламяняльныя вадкасці для распалу печак;
- каб не дапускаць перапалу печы, рэкамендуецца паліць яе два- тры разы ў дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;
- за тры гадзіны да адыходу да сну трэба перастаць паліць печ. Попел, які выграбаюць з печы, трэба заліць вадой і аднесці ў спецыяльнае бяспечнае месца. Трэба перыядычна прачышчаць комін ад сажы
- Не сушыце на печы рэчы і сырыя дровы і сачыце за тым, каб мэбля, фіранкі знаходзіліся не менш чым у паўметры ад печы. Ні ў якім выпадку нельга распальваць печ дровамі, якія не змяшчаюцца ў топку.
• Текст доступен на языке: Русский