Астравецкія баксёры ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці працягваюць змагацца за выхад у фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў – у мінулую суботу яны сустракаліся з камандай Магілёўскай вобласці.
Плюс два выйгрышныя баі правялі астраўчане падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў юнацкай лігі боксу.

Удзельнікі не падвялі каманду і прадэманстравалі добрыя баі. Выйгрышныя сустрэчы правялі Арсень Мялешка і Кірыл Саўко. Добры трымаўся на рынгу і Кірыл Рагавенка, але ў выніку ўсё ж такі саступіў суперніку.

• Текст доступен на языке: Русский