Шасцігадовы хлопчык разам з бабуляй, яе сужыцелем і чатырохгадовым братам на конных санках вярталіся дадому ў вёску Барысаўка Мсціслаўскага раёна ўвечары 11 лютага. Коннымі санкамі дзіця прыціснула да смерці.
Следчыя Мсціслаўскага раённага аддзела СК праводзяць праверку, высвятляюць прычыны таго, што адбылося. Прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, піша kp.by.

– Канямі кіравалі дарослыя. Падчас заезду ў двор жывёла паслізнулася і ўпала, а сані занесла ў хлеў. Дзіця апынулася заціснутым паміж спінкай саней і бэлькай хлява. Ад атрыманых траўмаў хлопчык загінуў, – распавялі ў СК, цытату прыводзіць belta.by.

 

• Текст доступен на языке: Русский