Пажар у вёсцы Удранка адбыўся днём 12 лютага каля гадзіны дня.

Загінулі мужчына і дзве жанчыны. Прычына пажару высвятляецца.

Як расказала карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, згарэла сям’я: 84-гадовая гаспадыня, яе 53-гадовы сын і яго 67-гадовая жонка. Іх целы выратавальнікі знайшлі, калі тушылі пажар.

Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Крымінальнага характару смерці не знайшлі.

Маладзечанскія следчыя праводзяць праверку.

• Текст доступен на языке: Русский