Што зробяць у школах нашага рэгіёна, каб не дапусціць трагедыі, што здарылася ў Стоўбцах 11 лютага?
Мы звярнуліся ва Упраўленні адукацыі нашага рэгіёна.

У школах Смаргоншчыны дадатковых мерапрыемстваў пакуль не плануюць. Тут не першы год дзейнічае прапускны рэжым ва ўстановах адукацыі, у школах стаяць відэакамеры, дзе магчыма, ёсць спецыяльныя кнопкі для хуткага выкліку міліцыі.

Адзінае, трэба звярнуць асаблівую ўвагу, каб усё гэта добра, бесперапынна працавала і каб людзі, адказныя за бяспеку дзяцей у школах, сумленна выконвалі свае абавязкі, сказалі нам ва Упраўленні адукацыі Смаргонскага райвыканкама.

Пазней, магчыма, будуць іншыя мерапрыемствы, удасканаленне пэўных тэхнічных момантаў.

У школах Ашмяншчыны ў сувязі з трагедыяй у Стоўбцах правядуць маніторынгі, у чарговы раз правераць, як дзейнічае прапускны рэжым, відэакамеры і кнопкі для хуткай сувязі з РАУС.

– Работа будзе хутчэй прыватная, чым масавая. Будзем працаваць у кожнай установе, – кажа начальнік Упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Святлана Баркоўская. – З дзецьмі, бацькамі, настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі будуць працаваць псіхолагі. Магчыма, недзе мы з бацькамі не дапрацоўвам.

Можа, не заўсёды ўлічваем, што на такія ўчынкі здольныя дзеці, ад якіх не чакаеш падобнага.

• Текст доступен на языке: Русский