Сярод пераможцаў ёсць вучні з нашага рэгіёна.

У секцыі «Тэхнічнае канструяванне» дыплом другой ступені атрымаў Аляксей Мікулевіч, вучань Маладзечанскай гімназіі №3. Кіраўнік – Святлана Мікулевіч.

У секцыі «Радыётэхніка» дыпломам трэцяй ступені адзначылі працу Уладзіслава Вараб’я – вучня з Нароцкай школы Вілейскага раёна. Кіраўнік – Уладзімір Шапель.

У «Мультымедыйных тэхналогіях» трэцім стаў Цімафей Дубяга з вілейскай школы №3. Кіраўнік – Святлана Корсак.

У секцыі «Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка» першае месца заняў яшчэ адзін вучаньУладзіміра Шапеля выхаванец Вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Аляксандр Шышко. Другое месца ў гэтай жа намінацыі ў Івана Бобрыка з Маладзечанскай школы-інтэрната. Кіраўнік – Фёдар Філіповіч.

У намінацыі «Архітэктурны малюнак» адзначыліся маладзечанкі Вольга Капцёнак (1 месца) і Людміла Салаўёва (2 месца) з гімназіі-каледжа мастацтваў.  Кіраўнік – Рыгор Мяжуеў.

У намінацыі  «Колер ў архітэктуры» ( творчая праца на тэму «Прыкметы вясновага горада») трэцяе месца заняў вілейчук Сяргей Шупляк з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кіраўнік Эдуард Мацюшонак.

У намінацыі «Кампазіцыя» (творчая праца на тэму «Дом рыбака на возеры Нарач») першае месца заняла Кацярына Крыжык з маладзечанскай школы №1 імя Янкі Купалы. Кіраўнік – Кацярына Чырыца. Другое месца – у вучня з гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна Міхаіла Францкевіча. Кіраўнік – Рыгор Мяжуеў.

• Текст доступен на языке: Русский