Парламенцкая дэлегацыя Беларусі падчас афіцыйнага візіту 13 лютага падпісала з Польшчай дагавор аб сацыяльным забеспячэнні.
Ён уступіць у сілу пасля таго, як абедзве скраны яго ратыфікуюць.
У пагадненні сярод іншага прапісана, што беспрацоўныя беларусы змогуць атрымаць у Польшчы дапамогу па беспрацоўі.
Гаворка ідзе пра беларусаў, якія жывуць і працуюць у Польшчы, але часова не працуюць. Тое ж тычыцца і палякаў, якія працуюць у Беларусі і лічацца часова беспрацоўнымі.
Дапамогу будуць налічваць па заканадаўстве краіны пражывання. Зарэгістраваныя на біржы працы ў Беларусі могуць разлічваць на суму ад 21 рубля 68 капеек да 51 рубля, якія выплачваюцца да паўгода.
У Польшчы дзяржаўная фінансавая дапамога для беспрацоўных складае 847,80 злотых (крыху менш за 480 рублёў) у першыя тры месяцы.
Як адзначаюць у Мінпрацы Беларусі, пагадненне таксама рэгулюе выплату страхавых узносаў, дапамог на дзяцей, пенсій, дапамог на пахаванне, выплат па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
• Текст доступен на языке: Русский