У пракуратуру Астравецкага раёна прызначылі новага пракурора.

 
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь 11 лютага 2019 года пракурорам Астравецкага раёна прызначаны Аляксей Уладзіміравіч Тамчонак, паведамляе “Астравецкая праўда“.

Аляксей Тамчонак нарадзіўся 13 снежня 1983 года ў Лідзе. У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Да прызначэння на новую пасаду працаваў пракурорам Свіслацкага раёна.

Жанаты, гадуе сына.

• Текст доступен на языке: Русский