У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася кандуктар гарадскога аўтапарка. Жанчына паведаміла, што сумняваецца ў сапраўднасці прад’яўленага пасажыркай дакумента. Праверку па гэтым факце правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Высветлілася, што 66-гадовая пенсіянерка 3 студзеня выправіла ў сваім пасведчанні інваліда групу – з трэцяй на другую. Так яна вырашыла зэканоміць на талончык. Аднак «фокус» не атрымаўся.
За падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў пагражае да двух гадоў абмежавання волі. Як мінімум, пенсіянерцы прыйдзецца заплаціць штраф.

 

• Текст доступен на языке: Русский