Уладзь Цвірка — аднакласнік Вадзіма М. (які ў панядзелак раніцай напаў з нажом на настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч). Разам з Русланам Шуцько яны кінуліся абараняць сваю настаўніцу і атрымалі нажавыя раненні. Падлеткаў прааперавалі і ўжо перавялі з рэанімацыі.
— Я хацеў выратаваць настаўніцу, ну і клас, — расказаў тэлеканалу АНТ Уладзіслаў Цвірка. — Амаль абараніў усіх, акрамя настаўніцы.

Ён кажа, што, нават калі б ведаў, што яго раняць, усё роўна зрабіў бы тое ж самае.

Сем’ям загінулых у Стоўбцах выплацяць па 10 тысяч рублёў

Лукашэнка пракаментаваў трагедыю ў Стоўбцах: Вінаватыя ўсе. У школах — бардак, поўны бардак

• Текст доступен на языке: Русский