15 лютага ад 16.00 да 17.00 на 58-м кіламетры аўтадарогі Р-58 «Мінск – Калачы – Мядзел» на тэрыторыі Вілейскага раёна запланавалі следчы эксперымент, каб устанавіць абставіны дарожна-транспартнага здарэння, што тут адбылося.
У гэты час тут абмяжуюць рух транспарту ў абодвух напрамках. Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

• Текст доступен на языке: Русский