Маладзечанскі РАУС шукае Вячаслава Клімантовіча 1979 года нараджэння.
Мужчына пайшоў з дому і да сённяшняга дня невядома, дзе ён.

Прыкметы: на выгляд 39-40 гадоў, рост 170-175 сантыметраў, худы, з бледным круглым тварам, карымі вачыма, цёмна-русымі хвалістымі валасамі, сярэднія вушы і нос.

Маладзечанская міліцыя просіць грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць па тэлефонах:  8-0176-749683, 8-0176-770312, 8-0176-771656 або «102».