— Для тых людзей, якія законным чынам атрымліваюць адтэрміноўку для атрымання адукацыі, мы рыхтуем прапановы. Каб гэты чалавек абавязкова ў любым выпадку, нават маючы гэтую адтэрміноўку, атрымаў вайсковую ўлiковую спецыяльнасць, — анансаваў магчымыя змены Андрэй Раўкоў.

Кіраўнік Міністэрства абароны таксама распавёў пра магчымае ўвядзенне льгот для тых, хто пройдзе тэрміновую ваенную службу або тэрміновую службу ў рэзерве.

— Вельмі важна, каб чалавек, які прайшоў тэрміновую ваенную службу або тэрміновую службу ў рэзерве, у адносінах да тых маладых людзей, якія ўхіляюцца або ўхіляліся ад праходжання службы, меў нейкія перавагі пры паступленні, пры роўных балах. Але той, хто адслужыў тэрміновую ваенную службу, меў перавагу перад сваім таварышам. Перавагу пры засяленні ў інтэрнат, перавагу пры размеркаванні, — пералічыў Андрэй Раўкоў.

Кіраўнік Міністэрства абароны звярнуў увагу на тое, што «моладзь неахвотна сёння ідзе служыць у войска». Андрэй Раўкоў нагадаў, што ў кастрычніку мінулага года Лукашэнка «востра пазначыў гэту праблему».

— Тое, што мужчынамі можна станавіцца толькі прайшоўшы службу ў войску. Ён (прэзідэнт) казаў і пра свой досвед, і пра свой погляд на гэту праблему, – удакладніў Андрэй Раўкоў.

На думку міністра, існуе «дзве вельмі сур’ёзныя прычыны», чаму моладзь не хоча ісці служыць у войска.

— Першая прычына — дэмаграфічная. Калі ў пачатку 2000-х гадоў у нас быў лішак прызыўных рэсурсаў. Напэўна, за апошнія 10 гадоў у 2 разы зменшылася колькасць прызыўнікоў, якія прыпісваюцца ў ваенных камісарыятах. Гэта вельмі сур’ёзнае памяншэнне, — сказаў Андрэй Раўкоў. – Другая — гэта каштоўнасныя арыентацыі людзей. Свет становіцца больш прагматычным. Зараз у сувязі з тым, што доўгі час мы па вялікім рахунку жылі ў міры і спакоі, ужо цэлыя пакаленні выраслі, і людзі лічаць, што «так, армія ёсць, я яе паважаю, але служыць я там, напэўна, не буду». Роля абаронцы сваёй Радзімы, як сацыяльная роля, памяншаецца да таго разумення, што ён (беларус прызыўнога ўзросту) уяўляе армію, як атрыбут дзяржавы, што яна такая існуе, але гэта без яго.

Раней Андрэй Раўкоў, распавядаючы пра магчымае ўнясенне змяненняў у заканадаўства па пытаннях прадастаўлення адтэрміноўкі, адзначаў: «Вядома, гэта не будзе аб’ёмна, але з пэўнай ступенню неабходнасці, захаваннем прынцыпаў разумнай дастатковасці і сацыяльнай абароны грамадзян».

Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў тады удакладніў, што застануцца адтэрміноўкі ў дачыненні да сямейнага становішча, стану здароўя і па іншых пытаннях. «Бо Узброеныя сілы ні ў якім разе не зацікаўленыя ў тым, каб малады чалавек з нейкім захворваннем прызываўся ў войска».

• Текст доступен на языке: Русский