Пра тое, што швейнае прадпрыемства  «Элема» будзе адкрываць вытворчасць у Вілейцы, «Рэгіянальнай газеце» паведаміла начальнік аддзела занятасці Таццяна Цітуленка.
Таму заўтра ў аддзеле занятасці па адрасе Партызанская, 44 ад 11.00 да 12.00 правядуць кірмаш вакансій. Зацікаўленых запрашаюць у кабінет №2. Тут можна будзе запоўніць анкеты.

Па словах Таццяны Чаславаўны, прадпрыемства будзе працаваць на базе Вілейскага каледжа. У большасці – прапановы для жанчыны, якія ўмеюць шыць. Запланаванае таксама і навучанне.