У намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні» другое месца заняў вучань дзявятага класа вілейскай гімназіі «Логас» Уладзімір Гатоўка. Кіраўнік – Яўген Мароз.

У намінацыі «Відэаролік» першай стала вучаніца чацвёртага класа Сафія Летка з вілейскай пачатковай школы №6. Кіраўнік – Людміла Кузняцова. А на трэцім месцы – трэцякласніца Станіслава Радаванавіч з сярэдняй школы імя Грымаця, што ў Ільі. Кіраўнік – Алена Міхалёнак.

У намінацыі «Плакат» дыплом другой ступені атрымала маладзечанка Соф’я Корзун, дзевяцікласніца з гімназіі №10. Кіраўнік – Алена Сербіна.

У намінацыі «Малюнак» трэцяе месца ў дзевяцікласніцы Арыны Юрэвіч з Турэц-Баяраў. Кіраўнік – Уладзіслаў Рудкевіч.

У намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандыскай працы ў галіне энергазберажэння ў школе» на першым месцы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце з ільянскай школы Алена Міхалёнак, на трэцім – творчая група настаўнікаў з першай школы Вілейкі.

• Текст доступен на языке: Русский