арнамент

Цэнтралізаваная клубная сістэма запрашае жыхароў і гасцей горада 20 лютага ў 17.3 на літаратурна-музычную гасцёўню “Матчына мова вуснамі жанчын”.


У праграме музычныя выступленні, дэкламацыя вершаў, сустрэча з беларускімі паэтэсамі. Удзел у вечарыне прымуць Тамара Бунта, Таццяна Атрошанка, Лідзія Гардынец, Тамара Аўсяннікава, Святлана Капуцкая.

Беларускія песні прагучаць у выкананні аматарскага аб’яднання “Бабулі 21 стагоддзя”. У рамках творчага вечара этнаграфічны клуб “Кола” правядзе майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Уваход на мерапрыемства свабодны.