Лебедзеўская харавая капэла аб’яўляе набор у харавыя партыі.
У вас з’явіцца выдатная магчымасць развівацца ў творчасці, выступаць на канцэртных пляцоўках, удасканальваць сваё выканальніцкае майстэрства і атрымліваць досвед працы на сцэне!
Музычная адукацыя не абавязкова, толькі ваша жаданне! Узрост не абмежаваны.
Мы чакаем вас, аматары харавога спеву, для сумеснага музіцыравання, выступленняў з канцэртамі перад беларускай аўдыторыяй і ўдзелу ў конкурсах і фестывалях!
Капэла, заснаваная ў 1937 годзе, мае званне “народная”. Рэпертуар складаюць беларускія народныя песні, іх апрацоўкі, кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў, класічныя творы, а таксама песні з папулярных кінастужак.
Лебедзеўская народная харавая капэла вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у шматлікіх раёных мерапрыемствах, канцэртных праграмах да каляндарных свят. Творчы калектыў заўсёды жаданы госць на шматлікіх фестывалях і конкурсах.
Дадатковая інфармацыя і даведкі па нумары (0176) 77-28-52.
• Текст доступен на языке: Русский