Нягледзячы на  тое, што ўжо другая палова лютага і ўдзень тэмпература можа быць каля нуля і нават вышэй, зімовая рыбалка пакуль бяспечная. Пра гэта нам расказалі ў Вілейскай выратавальняй станцыі.
Адзінае, рыбачыць трэба далей ад тых месцаў, дзе плынь ракі ўтварае вымоіны.

– Ноччу па-ранейшаму мароз, таму лёд моцны, – адказалі нам у выратавальнай станцыі. – Цяпер у полі нашага зроку – каля 150 рыбакоў. У выхадныя бывае больш.

• Текст доступен на языке: Русский