Летась у лістападзе мы пісалі пра тое, што ў вёсцы Карпавічы на Вілейшчыне ў бытавым вагончыку знайшлі двух мужчын з нажавымі раненнямі. 55-гадовага забралі ў рэанімацыю, смерць 28-гадовага канстатавалі на месцы.

Тады афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог расказала карэспандэнту, што мужчыны ўвечары выпівалі, потым пасварыліся і паранілі адзін аднаго нажом.

Распачалі крымінальную справу. Вілейскі РАСК скончыў расследаванне і справу перадалі ў суд. Дзеянні фігуранта кваліфікавалі як забойства.

– Ад 2016 года ўсе забойствы на Вілейшчыне здзяйсняюць людзі выключна ў стане алкагольнага ап’янення, у такім стане быў і фігурант у Карпавічах, – расказаў карэспандэнту Андрэй Жукоўскі. – Злачынства ў п’яным выглядзе з’яўляецца абцяжарваючымі абставінамі і прадугледжвае павышаную адказнасць.

 

• Текст доступен на языке: Русский