Здарэнне адбылося 17 лютага каля 11 гадзін.
Пенсіянерка з Пінска, што адпачывае на Маладзечаншчыне ў санаторыі, зайшла ў краму. Не заўважыла, як яе кашалёк зваліўся на падлогу.

Але гэта заўважылі іншыя пакупнікі – мужчына і жанчына, што зайшлі ў краму за пенсіянеркай.

Жанчына паказала спадарожніку кашалёк, той падштурхнуў яго нагой і паклаў у кішэнь. Пра знаходку нікому не сказалі. У кашальку былі грошы і банкаўская картка. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання.

Цяпер фігурантаў шукае маладзечанская міліцыя.

• Текст доступен на языке: Русский