Ракета

У сярэдзіне красавіка ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўпершыню збяруцца юныя ракетамадэлісты з розных раёнаў Мінскай вобласці.
Як паведаміў МЛЫН.BY метадыст цэнтра Анатоль Прыц, спаборніцтвы пройдуць у некалькіх класах мадэляў: ракета з парашутам, са стужкай, мадэлі ракетапланаў, а таксама мадэлі-копіі.

Чакаецца прыезд каманд з Жодзіна, Барысава, Маладзечна і іншых раёнаў, дзе даўно актыўна развіваецца ракетамадэльны спорт.

У Вілейскім раёне, па словах Анатоля Прыца, працуюць два гуртка па ракетамадэляванню: у Нарацкай і Даўгінаўскай сярэдніх школах.

Летась каманда Вілейскага раёна заваявала першае месца на абласных спаборніцтвах у Барысаве.

Абласныя спаборніцтвы па ракетамадэляванню праходзяць некалькі гадоў, кожны раз мяняючы геаграфію. У Вілейцы яны адбудуцца ўпершыню ў сярэдзіне красавіка.