Мор рыбы – гэта масавая гібель рыбы ад удушша з-за кіслароднага галадання. Яны здраюцца і летам, і зімой.
Часцей бываюць у студзені-красавіку. Летам здараюцца з-за высокіх тэмператур вады і паветра.
Мор можа здарыцца ў любым небуйным вадаёме, ў якім няма плыні.
Зніжэнне канцэнтрацыі растворанага ў вадзе кіслароду вядзе да кіслароднага галадання – рыбы пачынаюць больш актыўна рухацца, кідацца. У выніку ім трэба больш кіслароду.
Калі такую рыбу атрымаецца вылавіць, вы заўважыце ў яе бледнасць жабраў і слізістай абалонкі рота, якая часам набывае сінюшнае адценне. Вочы становяцца каламутнымі, дыханне – пачашчаным, рот разяўленым.
У загінулай ад кіслароднага галадання рыбы шырока адкрыты рот, жабры прыўзнятыя і адтапыраныя ў бакі. Кроў цёмна-вішнёвага колеру, дрэнна згортваецца.
Першыя прыкметы мораў – гэта з’яўленне ў лунках і палонках плавунцоў і малькоў рыбы. Вада тады непрыемна пахне, становіцца каламутнай.
Найбольш адчувальнымі да недахопу кіслароду акунь, густэра, шчупак, плотка, лешч, язь. Менш адчувальныя – карась, лінь, уюн.
Ёсць меры, якія дазваляюць прадухіліць гібель рыбы
Уласнікам водных аб’ектаў варта рабіць на вадаёмах палонкі. Іх колькасць залежыць ад плошчы вадаёма. У сярэднім – тры-пяць на гектар.
Палонкі трэба размяшчаць у цэнтры вадаёма і па яго перыметры. Рэкамендуюць умарожваць у ледзяное покрыва снапы чароту, трыснягу, саломы.
Рыбаловы-аматары, якія бываюць на вадаёмах, могуць таксама дапамагчы рыбе: некалькі прасечаных лунак – гэта дадатковы кісларод.
Калі вы заўважыце прыкметы замору рыбы на вадаёмах, просьба неадкладна паведамляць у любыя прыродаахоўныя органы раёна або на тэлефон 101.
• Текст доступен на языке: Русский