План па яе рэалізацыі ўрачыста прэзентуюць у Валожынскім доме культуры 25 лютага.
Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказала прэс-сакратар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Ксенія Тарасевіч.

– Беларусь у 2015 годзе падпісала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Тады ж прынялі план па яе рэалізацыі на ўзроўні Беларусі. Але план быў агульны, не ўлічваў рэгіянальныя асаблівасці, – кажа Ксенія. – Тады ў межах ініцыятывы «Павестка 50» абралі пяць раёнаў і вырашылі скласці план па кожным з іх. Працавалі паўтара года, арыентаваліся на польскі досвед.

Актывісты з Польшчы вучылі мясцовых. І вось Валожыншчына склала такі план і 25 лютага ўрачыста прэзентуе.

• Текст доступен на языке: Русский