Ад 1 сакавіка ў Беларусі адмяняюцца ліміты на электраэнергію. Акрамя таго, па-іншаму будзе разлічвацца аплата за ваду, каналізацыю і тэхнічнае абслугоўванне дамоў.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў (№ 81 ад 9 лютага 2019 года).

Па новых тарыфах беларусы пачнуць аплачваць ЖКП у красавіку. У прыватнасці, тарыфы ўводзяцца для зарэгістраваных па месцы пражывання жыхароў кватэр і дамоў замест дыферэнцыраванай платы за тэхабслугоўванне дамоў, водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама электрычнасць.

Цяпер дапушчальныя тарыфы складаюць:

– тэхабслугоўванне – 0,1187 рубля за квадратны метр;

– водазабеспячэнне і каналізацыя – 0,8338 і 0,6383 рубля за кубаметр;

– электрычнасць для кватэр з газавымі плітамі – 0,1746 за 1 кВт/г; з электраплітамі – 0,1484.

Таксама па-новаму будуць плаціць за электраэнергію тыя, у каго ў кватэрах ці дамах устаноўленыя адпаведныя лічыльнікі, якія вызначаюць колькасць выдаткаванай электраэнергіі на ацяпленне і гарачую ваду. Гаворка ідзе пра беларусаў, якія не падключаны да сістэмы цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння. Цяпер яны плацяць 0,0335 рубля за 1 кВт/г.

У выпадку, калі арганізацыя няправільна разлічыла тарыф па якой-небудзь паслузе ЖКГ, можна будзе ажыццявіць паўторны разлік, аднак не пазней чым за тры месяцы, калі гэта звязанае з дадатковай аплатай за папярэднія перыяды.

Здымаць паказанні лічыльнікаў можна будзе як самастойна, так і дыстанцыйна.