Часцей за ўсё дамы здзяйснялі злачынствы, звязаныя з рознымі формамі крадзяжоў (дзевяць), радзей парушалі закон, які выказаўся ва ўхіленні ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (тры), ухіленні ад адбыцця пакарання (дзве), адзінкавыя выпадкі забойстваў, прычынення цялесных пашкоджанняў, дача загадзя лжывых паказанняў, пагроза забойствам.

Чатыры жанчыны мелі не знятыя судзімасці, у перыяд якіх здзейснілі новыя злачынствы, восем – пастаяннага месца працы, у такой жа колькасці на ўтрыманні знаходзіліся малалетнія дзеці, сем асуджаных здзейснілі злачынствы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення.

Найбольш строгім пакараннем з’явілася пазбаўленне волі, якое прызначылі тром жанчынам, арышт прызначылі пяці асобам, абмежаванне волі – тром, грамадскія працы – тром, штраф – адной, умоўнае непрымяненне пакарання – тром.

Часам гісторыя пачыналася цалкам бяскрыўдна, а вось фінал залежаў ад персанажаў.

Летась у ліпені пасля сумеснага распівання алкаголю  53-гадовая беспрацоўная жыхарка Ашмянскага раёна падчас сваркі ўдарыла сякерай у шыю аднавяскоўца. У пацярпелага – толькі лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя. Каб удар быў мацней або раненне іншае, гісторыя магла скончыцца больш сумна.

Суд раёна прысудзіў арыштаваць жанчыну на месяц і  прымусова лячыць ад алкагалізму.

Трагічным быў вынік сваркі маладой шлюбнай пары, якая жыла ў Ашмянах і выхоўвала малалетняе дзіця. Пасля сумеснага ўжывання алкаголю жанчына ўдарыла мужа клінком нажа ў шыю. Мужчына памёр на месцы. 31-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця мужа і пазбавілі волі на восем гадоў.