Цацка

Менавіта ў ім крама і мясцілася ў 80-я гады. За цацкамі сюды ішла ўся Вілейка. У 1982 годзе ў гэтым будынку адкрылі Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей. А ад «Малыша» засталіся толькі ўспаміны і рэдкія фатаграфіі.

– Мы хочам у будынку музея стварыць невялікую інтэрактыўную пляцоўку, прысвечаную гэтай старонцы гісторыі Вілейкі. Гэтая пляцоўка будзе ўяўляць сабой экспазіцыю савецкіх цацак – трактары, алімпійскі мішка, лялькі-пупсы, гумовыя звяркі – усё, што атрымаецца знайсці. Таксама тут мы ўладкуем гульнявую зону для дзяцей, дзе яны змогуць пагуляць з сучаснымі цацкамі і заадно акунуцца праз савецкія цацкі ў дзяцінства сваіх бацькоў і дзядоў, – падзялілася ідэяй з МЛЫН.BY дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Супрацоўнікі музея просяць адгукнуцца неабыякавых да гісторыі Вілейкі людзей і падзяліцца савецкімі цацкамі і здымкамі крамы – быць можа нехта да гэтага часу захоўвае іх у сямейным архіве.

Кожны асобнік, заўважыла Надзея Аўдзей, зойме сваё месца ў фондах музея і ў экспазіцыі адноўленай вітрыны.

Звязацца з Надзеяй можна па тэлефоне: 8 (01771) 5-41-47.