Маладзечанскі РАУС шукае зніклага Паўла Уладзіміравіча Ганчарова 1975 года нараджэння. У 1999 годзе ён паехаў у Фрацыю, ад 2004 перастаў выходзіць на сувязь.
Мужчына – жыхар і ўраджэнец Маладзечна. Пражываў па адрасе: Вялікі Гасцінец, 68-17.
Прыкметы на момант знікнення: на выгляд 27-30 гадоў, рост 185-190 сантыметраў, худы, блакітныя вочы, светла-русыя хвалістыя валасы.
У чым быў апрануты, невядома.
Маладзечанская міліцыя пераканаўча просіць грамадзян, якім нешта вядома пра месцазнаходжанне зніклага, патэлефанаваць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах: 8 (0176) 771656, 8(029) 5464044, 8(029)5554971 або 102.
• Текст доступен на языке: Русский