Маладзечанскі УУС на транспарце ад 20 да 24 лютага праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай».
Акцыю праводзяць, каб зменшыць негатыўныя тэндэнцыі ў бяспецы дарожнага руху, зрабіць больш эфектыўнай працу УУС на транспарце па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспарнага траўматызму.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на чыгуначным транспарце, трэба выконваць наступныя меры бяспекі:

  • пераходзіць чыгуначныя пуці па пешаходных насцілах;
  • упэўніцца, што няма цягніка, які набліжаецца;
  • звяртаць увагу на гукавую і светлавую сігналізацыю, што папярэджвае пра набліжэнне цягніка на станцыях і прыпынках;
  • не пераходзіць чыгуначныя пуці ў навушніках.

Грамадзяне, якія пераходзяць чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Ім паграае штраф – 51 рубель.

Парушальнік правілаў чыгуначнага пераезду караецца штрафам ад 51 да 102 рублёў.

УУС на транспарце просіць грамадзян выконваць правілы бяспекі на чыгунцы.