23 лютага, у суботу, умовы надвор’я будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. Ноччу -6..- 13°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная – днём ад -6°С па ўсходзе да + 2С па захадзе.

24 лютага на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Ноччу 0..- 6°С, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -9°С, днём -2.. + 5°С, піша pogoda.by.